Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: ня варта рабіць «штучны выбар між Захадам і Ўсходам»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

У час прыёму прадстаўнікоў міністэрстваў замежных справаў краінаў — чальцоў Цэнтральна-Эўрапейскай ініцыятывы Аляксандар Лукашэнка заявіў, што для Беларусі ў роўнай ступені важна разьвіваць супрацу з Усходам і Захадам, ня робячы штучнага выбару паміж імі, перадае БелаПАН.

Паводле Лукашэнкі, «пэўныя сілы» працягваюць спробы адрадзіць блёкавую палітыку мінулага, але, казаў ён міністрам, «хто, як ня мы, прадстаўнікі дзяржаваў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, разумеем, да якіх разбуральных і катастрафічных наступстваў яна можа прывесьці». Паводле Лукашэнкі, цяпер трэба «не будаваць новыя жалезныя заслоны, а разам наводзіць масты між рознымі інтэграцыйнымі структурамі на кантынэнце».

Год таму Лукашэнка заяўляў, што Беларусь на рэфэрэндуме вырашыла «быць з Расеяй». Меўся на ўвазе рэфэрэндум 1995 году, дзе выносілася пытаньне толькі пра «эканамічную інтэграцыю з Расеяй», гаворкі пра палітычную інтэграцыю не ішло.

Тым ня меней пасьля рэфэрэндуму пачалася менавіта палітычная інтэграцыя ў так званую «Саюзную дзяржаву». Некаторыя мяркуюць, што рэфэрэндум і далейшая палітычная інтэграцыя ладзілася, бо Лукашэнка разьлічваў стаць кіраўніком так званай «Саюзнай дзяржавы», адчуваў большую сваю папулярнасьць за прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына.

Чаму рэфэрэндум-95 ня быў легітымным

Палітычная інтэграцыя з Расеяй ня раз несла непаразуменьні Беларусі зь іншымі суседзямі. Так, цяперашнія беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні «Захад-2017» суседняя Літва лічыць пагрозай сваёй бясьпецы. Нядаўна абурэньне Ўкраіны выклікала галасаваньне Беларусі на Генэральнай асамблеі ААН супраць рэзалюцыі аб правах чалавека ў акупаваным Расеяй Крыме і супраць рэзалюцыі ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG