«Ажно плакаць хочацца, няма працы», — як выжываюць на вёсцы
Тацяна Пякарская жыве ў вёсцы Бярозаўка Глускага раёну, на Магілёўшчыне. Год яна працавала ў Расеі даяркай, бо ў мясцовым калгасе працы няма. Летась вярнулася. Працаўладкавацца ў вёсцы няма куды. Не дапамагла нават адмысловая камісія з Глуску, якая павінна была ліквідаваць беспрацоўе да 1 траўня