Я ніколі ня думала, што наша пафарбаваная ў карычневы колер кватэра можа здацца сумнай, і нават змрочнай, — пакуль у нас дома не зьявіўся сланечнік. Яркае жоўтае «сонейка» асьвяціла нашу вітальню і зрабіла яе новай, нечакана прыгожай. Нам так спадабалася!
Але, як бывае з кветкамі, сонейка хутка завяла і пакой пагрузіўся назад у сваю цемру. Што рабіць? Як асьвятліць вітальню, калі не хочам адмаўляцца ад свайго любімага колеру?
Думалі мы, думалі — і вось выдумалі самае мілае, доўгатэрміновае рашэньне:
Жыве ў нас другі год прыгожанькі «сонечны» кот!
Světlana Vránová
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org