Тэрарыстычная атака ў Лёндане. Відэа відавочцаў
На ўсходзе Лёндана паліцыя затрымала 12 падазраваных у датычнасьці да тэракту. Увечары 3 чэрвеня мікрааўтобус заехаў у натоўп на Лёнданскім мосьце. Пасьля гэтага зь яго выбеглі тры чалавекі з нажамі ў руках і пачалі забіваць людзей. У выніку загінулі сем чалавек, яшчэ 48 былі адпраўленыя ў бальніцы.