Дзеці ворагаў Расеі. Больш за сотню сірот зьявілася ў Крыме пасьля арыштаў незадаволеных анэксіяй
Ад пачатку 2015 году расейскія ўлады арыштоўваюць у Крыме крымскіх татараў и праўкраінскіх актывістаў, абвінавачваючы іх у падрыве тэрытарыяльнай цэласнасьці РФ, тэрарызьме і экстрэмізьме. Сваякі затрыманых стварылі арганізацыю "Нашы дзеці": яна дапамагае крымскім дзецям, якія засталіся без бацькоў.