Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з навучэнцамі «Моладзь. Погляд у будучыню» расказаў пра рэакцыю ягонага малодшага сына на перанос пачатку ўрокаў у школе на 9 гадзін.
«Раніцай адну думку я ўжо атрымаў: ты ня тое робіш, ня трэба ў 9 гадзін. Як бацькі дзяцей павязуць? Гэта ж ня сын прэзыдэнта едзе», — цытуе БелТА кіраўніка краіны.
12 траўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што трэба мяняць графік працы школ.
«Раней за дзявятую гадзіну ўрокі пачынаць ня трэба», — сказаў Лукашэнка.