42-гадовы мянчук Андрэй Сядоў — бяздомны з 12-гадовым стажам: бацькоўскай двухпакаёўкай завалодалі махляры. Андрэй Сядоў мае вышэйшую адукацыю — скончыў геалягічны факультэт БДУ — і марыць працаваць дворнікам. Але працы атрымаць ня можа, бо ня мае рэгістрацыі.
Бяздомны з вышэйшай адукацыяй марыць атрымаць працу дворніка