Заканчваю вывучаць права ў Гомельскім унівэрсытэце, шукаю месца, дзе праходзіць пераддыплёмную практыку. Жыву ў Рэчыцы, а таму іду ў мясцовы ЗАГС, што знаходзіцца праз дарогу ад двара, дзе жыву.
Заходжу ў кабінэт. Жанчына ўважліва набірае нешта на кампутары. Пытае ў мяне пра мэту візыту, а пасьля кажа:
«Прабачце, калі ласка, я цяпер афармляю сьмерць, зайдзіце праз 10 хвілінак».
У кабінэце больш нікога няма, я разумею спэцыфіку працы ЗАГСаў, але ўсё роўна словы гучаць дзіўна для непадрыхтаванага.
Вырашыў не вяртацца, а практыку праходзіў ў Рэчыцкім выканкаме.
Часам прыемна думаць, што прапусьціў Сьмерць наперад і яна ў цябе не за сьпінай.
Ігар Случак
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org