Пабраўся хлопец шлюбам з прыгожай дзяўчынай. Неўзабаве сынок нарадзіўся. Трэба запісаць немаўлятка ў дзяржаўнай установе, даць імя, вызначыць нацыянальнасьць.
Імя малому даўно выбрана, прозьвішча годнае, беларускае, імя па бацьку без дакору, тутэйшае. Сам малады чалавек напалову беларус, а напалову — расеец, жонка — чыстая полька. Жывуць у сталіцы Беларусі і па-беларуску трошкі разумеюць, але не гавораць.
Прыйшоў малады бацька да кабецістага чынавенства. Тая цётка параіла запісаць дзіця ў рускія, калі пажадана. Во як. Аж мову мне адняло, як пачула гэты расповед.
Разважны бацька запісаў сынка беларусам, бо жыве ў Беларусі, як падрасьце, няхай сам вырашае. Бог дасьць, ня будзе сумневу.
Ала Жак
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org