Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парк


Джон Рычы, «Летні дзень у Гайд-Парку» (1858)
Джон Рычы, «Летні дзень у Гайд-Парку» (1858)

Лошыцкі парк прыгожы ў любую пару году. Але для мяне гэтая пара прыпадае на апошнія два тыдні лета, калі па ўсім парку рассыпаны яблыкі, а вакол пахне чымсьці да болю знаёмым і ўтульным.

Я ня грэбую падымаць зь зямлі апалыя яблыкі. Набіраю іх цэлы заплечнік, і па дарозе яшчэ пасьпяваю зьесьці зь дзясятак (папярэдне папляваўшы і абцёршы іх аб рукаў). Не люблю, калі нешта зьнікае проста так — напрыклад яблыкі…

Лошыцкі парк чымсьці падобны на паркі Нясьвіжу: той жа няўлоўны сум страчанай велічы, той жа празрысты спакой і сьвежы вецер, які перашэптваецца зь лісьцем на дрэвах і травою. І дыхаю-дыхаю-дыхаю ім…

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG