Пасьля забароны Ўкраінай сэрвісаў "Вконтакте" і "Аднакласьнікаў" разгарэлася дыскусія, ці падобная забарона можа пагражаць Беларусі. У Беларусі гэтыя сэрвісы надзвычай папулярныя. Сайт marketing.by апублікаваў статыстычныя дадзеныя, колькі беларусаў карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі.
За 2016 год агульная аўдыторыя сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» вырасла на 17% і склала 73 млн, зь іх 2,7 млн - беларусы.
Самыя актыўныя карыстальнікі сеткі зь Беларусі — жанчыны. Іх узрост 26-35 гадоў.
Калі яшчэ ў тым годзе мабільная аўдыторыя сацыяльных сетак трохі саступала desktop, то зараз 62% карыстальнікаў з Беларусі заходзяць у «Аднакласнікі» з мабільных прыладаў. Крыніца: