Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эўравізія» і крыўда на суседзяў


Украінскае журы на адборачным конкурсе да «Эўравізіі-2017»
Украінскае журы на адборачным конкурсе да «Эўравізіі-2017»

«Чарговы раз стала зразумела, што браты нам толькі ўкраінцы!», «Прыбалты да нас варожыя як заўжды» — гэта з маёй фрэндстужкі ў фэйсбуку.

Ales Piletski: «Іншыя пішуць пра байкот віленскага «Акропаліса» і беластоцкага «Ашана» (байкот шопінгу ў Літве і Польшчы — РС).

Гэта толькі некалькі прыкладаў з цэлага шквалу камэнтаў у беларускім сеціве да вынікаў галасаваньня на «Эўравізіі».

Музычны конкурс для многіх даўно ня творчы, а конкурс «падтрымай суседа». А Латвія, Літва і Польшча — дакладней, журы гэтых краін — фактычна праігнаравалі беларускіх выступоўцаў. У той час як суседзі-украінцы далі найвышэйшыя 12 балаў.

Калі прыняць формулу «падтрымай суседа», то карціна вымалёўваецца наступная.

Як можна ставіцца да суседзяў, чый галоўнакамандуючы па некалькі разоў на год нагадвае, што пагроза для Беларусі ідзе з боку NATO, да якой належаць Польшча і краіны Балтыі?

Як можна ставіцца да суседзяў, чый галоўнакамандуючы па некалькі разоў на год нагадвае, што пагроза для Беларусі ідзе з боку NATO, да якой належаць Польшча і краіны Балтыі? Дзе краіны Балтыі дагэтуль клічуцца каляніяльным расейскім «Прибалтика» (роднасным, між іншым, ў сваёй сутнасьці каляніяльнай «Белоруссии»). Да краіны, якая дэ-факта і палітычна, і эканамічна ёсьць паўкалёніяй Расеі, якая ў сваю чаргу пагражае атакай краінам Балтыі і Польшчы.

Як ставіцца да Беларусі, утыканай ленінымі і дзяржынскімі? Да краіны, чыя дзяржаўная сымболіка так нагадвае камуністычныя сымбалі, прыраўнаныя ў краінах Балтыі і Польшчы да нацысцкіх, і забароненыя. Тая самая сымболіка, якая ў Беларусі і Расеі выкарыстоўваецца як частка вайсковай сымболікі.

Дык чаму суседзі з краін Балтыі і Польшчы ня мусяць асацыяваць Беларусь з Расеяй? І адпаведна не баяцца Беларусі?

Чаму, напрыклад, літоўцы і латышы ня мусяць баяцца АЭС, якая са згоды беларускага боку будуецца расейцамі побач зь іх межамі? У выпадку вайсковага канфлікту АЭС можа стацца тым самым фугасам, падрыў якога зробіць непрыдатным для жыцьця практычна ўсю Літву і частку Латвіі.

Хто сказаў, якія экспэрты?

Гаворка не пра экспэртаў, а пра абываталяў, якія ствараюць вобраз Беларусі з інфармацыйнага фону СМІ. А ў музычным журы сядзяць такія самыя абываталі што да тэмаў палітыкі ці ядзернай энэргетыкі.

Факт застаецца фактам — Рэспубліка Беларусь ідэалягічна савецкая і палітычна прарасейская.

Колькі б экспэрты ні тлумачылі перабольшанасьць некаторых перасьцярогаў адносна Беларусі, факт застаецца фактам — Рэспубліка Беларусь ідэалягічна савецкая і палітычна прарасейская. Два фактары, якія ня могуць выклікаць захапленьня ў суседзяў Беларусі. Апроч суседкі-Расеі.

Не выклікаюць названыя фактары і захапленьня ва ўкраінцаў, якія далі беларускім канкурсантам найвышэйшыя 12 балаў. Мяркую, далі за беларускую мову выкананьня.

Бадай, толькі ўкраінцы разумеюць наколькі важны фактар сваёй мовы ва ўмовах русіфікацыі.

12 балаў — як аванс. Аванс таго, што савецка-каляніяльны стан Беларусі калісьці зьменіцца. І што суседзям ня трэба будзе баяцца нашай краіны.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG