Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Машыну актывіста Жукоўскага міліцыя блякавала дзьве гадзіны


Міліцыя блякуе аўтамабіль Жукоўскага
Міліцыя блякуе аўтамабіль Жукоўскага

У Буда-Кашалёве каля масласырзаводу міліцыя заблякавала на дзьве гадзіны аўтамабіль грамадзкага актывіста, журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага.

«Мы прыехалі высьветліць, у якім стане цяпер нешматлікія мясцовыя прадпрыемствы. Ці ёсьць у людзей магчымасьць зарабіць сабе на пражытак? Ці не скарачаюць людзей, выпраўляючы за прахадную ў шэрагі „дармаедаў“? Спыніліся каля масласырзаводу. Неўзабаве сюды пад’eхалі на міліцэйскім аўтамабілі супрацоўнікі Буда-Кашалёўскага аддзяленьня Дэпартамэнту аховы МУС. Яны паставілі сваю машыну так, каб немагчыма было выехаць са стаянкі. Міліцыянты заявілі, што ахоўнік масласырзаводу выклікаў іх праз трывожную кнопку. Патрабавалі ў нас нейкі дазвол на відэаздымкі, самі ня ведаючы які, бо здымкі з напарнікам мы рабілі на вуліцы», – паведаміў ​Кастусь Жукоўскі.

Паводле Жукоўскага, блякаду зьнялі гадзіны празь дзьве. Ніякага пратаколу міліцыянты не складалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG