Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія рублі з партрэтамі Скарыны і Купалы выстаўленыя на аўкцыён


Ладзіць аўкцыён 27 траўня расейскі аўкцыённы дом «ЗнакЪ»

Ладзіць аўкцыён 27 траўня расейскі аўкцыённы дом «ЗнакЪ».

Паводле сайта «Белорусская бонистика» сёньня існуе як мінімум 13 камплектаў беларускіх банкнот узору 1993 году намінальным шэрагам 1, 5, 10, 20, 50 і 100 рублёў.

Уведзеныя ў абарачэньне замест савецкіх грошай у 1992 годзе «зайчыкі» лічыліся не паўнавартаснай валютай, а купонамі.

Грошы ўзору 1993 былі зьнішчаныя. Адна з вэрсій рашэньня пра зьнішчэньне -- таму што на банкнотах была нацыянальная сымболіка, якую ў 1995 годзе замянілі на мадыфікаваную савецкую.

Упершыню шырокая публіка ўбачыла беларускія грошы 1993 году ў 2016-м годзе дзякуючы фірме Stack’s Bowers Galleries.

Болей па тэме: «Боны, талеры, пракапейкі: беларускія грошы, якіх не было і ня будзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG