Казахстан лічыць, што прапаганда скрала подзьвіг у казаскага байца
Родныя Ракымжана Кашкарбаева сьцьвярджаюць, што менавіта ён з Грыгорыем Булатавым першым ўзьняў сьцяг Перамогі над Райхстагам 30 красавіка 1945 году. За гэта байцы былі прадстаўлены да званьня Герояў Савецкага Саюзу, але ордэну так і не атрымалі, а ў падручніках гісторыі подзьвіг прыпісваўся Міхаілу Ягораву і Мелітону Кантарыі.