Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Словы і лічбы. З малюнкамі


Антон Дорп, «Летні краявід, пастушка чытае, авечкі пасуцца» (1892)
Антон Дорп, «Летні краявід, пастушка чытае, авечкі пасуцца» (1892)

Калі верыць Станіславу Гаварухіну, які, у сваю чаргу, спасылаецца на дасьледаваньні «Лявада-Цэнтру», расіяне чытаюць у сярэднім тры кнігі за год. У Нямеччыне гэтая лічба складае 11, а ў ЗША — 12. За першыя 4 месяцы гэтага году я ўжо прачытаў 15 кніг. Дарэчы, 9 зь іх — беларускіх аўтараў. Сёньня скончыў — пачаў і скончыў — «100 словаў» (зь «Бібліятэкі Свабоды», укладальнік Ян Максімюк), якая толькі што выйшла. Добрыя задума, увасабленьне. Кажуць (ну, казалі ў мінулым стагодзьдзі): найлепшы падарунак — гэта кніга. А найлепшая кніга — гэта кніга з малюнкамі. Пайду зараз у Гугл глядзець малюнкі ў колеры.

Андрэй Бастунец

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG