Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталін памёр…


Рычард Бэрг, «Пасьля пазаваньня» (1884)
Рычард Бэрг, «Пасьля пазаваньня» (1884)

Ён усё жыцьцё кахаў яе. Шлюб узяў зь іншаю, шматдзетным бацькам стаў, гаспадаром не абы-якім — ганаровым, паважаным. А душа ўсё жыцьцё да яе, далёкай, не яму аддадзенай, хілілася. Пачуцьцё хаваў, ніколі і нікому не выказваў. І ёй, каханай, прызнаўся толькі перад сьмерцю яе заўчаснаю. Усё расказаў, як пакутаваў, як не пасьмеў прызнацца, як шторазу, ведаючы, што яна там быць павінна, ішоў у надзеі хоць здалёку ўгледзець. Быццам на споведзі пабываў. А праз колькі дзён яе ня стала.

Прыйшоў дахаты ўчарнелы, як хмара. Да жонкі:

Сталін памёр…

Тая не адказала нічога. Ведала, хто памёр…

Сталіну заставалася жыць яшчэ пяць гадоў.

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG