Крыўдна, калі нешта ёсьць, а ты гэта ня можаш зьмяніць. Мяне прыгнятае, калі ведаю, што нешта, чаго я не люблю, застанецца назаўсёды.
Што можа прыгнятаць на Радзіме? Адны кажуць: рэжым.
Але рэжым, як гэта ні банальна, некалі скончыцца. І гэта дакладна. І не такія рэжымы канчаліся!
Іншыя кажуць: прыгнятае пануючая расейская мова. Але я і цяпер жыву пераважна ў беларускамоўным асяродзьдзі. І тут сытуацыя рана ці позна зьменіцца і для іншых.
А вось дождж, які можа імжэць некалькі дзён… Шэрыя хмары, што хаваюць сонца, і халодная волкасьць, як у тым склепе…
Адзінае, што ў Беларусі мяне прыгнятае — гэта беларускае надвор’е.
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org