Берасьцейскі блогер Зьміцер Гарбуноў паведаміў з пастарунку, што яго зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.
У чым вінавацяць затрыманага разам з Гарбуновым актывіста Аляксандра Кабанава, пакуль не вядома.
Апрача Кабанава і Гарбунова ў Ленінскім РАУС знаходзяцца жыхары Берасьця, якіх затрымалі на «акцыі белых аркушаў» — Інга Абрамава, Аляксей Самайлюк, Павал Сачук, і яшчэ адзін хлапец, імя якога пакуль невядомае.
Як распавёў берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін, верагодна, што ўсіх затрыманых будуць судзіць у аўторак у Ленінскім судзе Берасьця. Ноч актывісты правялі ў пастарунку.