Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэст з чыстымі аркушамі адбудзецца 1 траўня ў Берасьці і Баранавічах


Актывіст зь Бярозы Аляксандар Кабанаў
Актывіст зь Бярозы Аляксандар Кабанаў

У Берасьці і Баранавічах 1 траўня плянуюцца флэшмобы салідарнасьці з працоўнымі і рэпрэсаванымі. Такім чынам абласная ініцыятыва «Свае людзі» мяркуе адзначыць Дзень міжнароднай салідарнасьці працоўных.

Адзін зь лідэраў пратэстаў недармаедаў на Берасьцейшчыне, сябра ініцыятывы «Свае людзі» Аляксандар Кабанаў паведаміў нашаму радыё, мерапрыемства адбудзецца ў Берасьці 1 траўня а 14 гадзіне каля кінатэатру «Беларусь»:

«У сувязі з тым, што ў краіне адбываюцца рэпрэсіі, забараняюць любыя мітынгі, гэта будзе акцыя салідарнасьці з працоўнымі, а таксама з журналістамі, блогерамі, грамадзкімі актывістамі, якія зараз трапляюць на суткі. Мы ня будзем выкрыкваць ніякіх лёзунгаў, проста прыйдзем з чыстымі аркушамі, ня будзем нават разам зьбірацца, а станем на адлегласьці».

Фармат і час правядзеньня акцыі ў Баранавічах пакуль удакладняецца, распавёў Аляксандар Кабанаў.

Гэта першая акцыя грамадзянскай ініцыятывы «Свае людзі». Паводле Аляксандра Кабанава, яна паўстала на Берасьцейшчыне пасьля пратэстаў недармаедаў:

«Сэнс нашай ініцыятывы — што ёсьць людзі, якія досыць актыўныя, якія разумеюць, што ў краіне нешта ня так, і гатовыя неяк гэтаму супрацьстаяць. Але яны ня хочуць уступаць у нейкія апазыцыйныя палітычныя структуры. Такія людзі ня ведаюць з кім быць, для іх і створаная гэтая ініцыятыва. Асноўныя прынцып у нас — праца каманды, то бок, у нас няма працы на нейкага лідэра. Мы сустракаемся, прымаем сумесныя рашэньні. Надалей плянуем рыхтавацца да выбараў, ствараць каманды і таму падобнае. Галоўнае, што мы як грамадзянская ініцыятыва, не належым да нейкай палітычнай плыні, ідэалёгіі,» — сказаў Аляксандар Кабанаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG