Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне звольнілі 9 тысяч паліцыянтаў «за сувязі з Гюленам»


Турэцкая паліцыя адхіліла ад службы больш за 9 тысяч супрацоўнікаў за падазрэньне ў сувязях з апазыцыянэрам у выгнаньні Фэтхулахам Гюленам, перадае BBC.

Міністар унутраных спраў Турэччыны Сюлейман Сойлю заявіў, што апэрацыя была нацэленая на людзей, «укаранёных у паліцэйскія сілы, так званых тайных імамаў». Як перадае Al-Jazeera, апэрацыя праходзіла ва ўсіх правінцыях краіны, «паляваньне» на «прыхільнікаў Гюлена» працягваецца.

У сьнежні мінулага году ўжо арыштоўвалі дзясяткі тысяч «прыхільнікаў Гюлена», звольнілі больш за сотню тысяч дзяржаўных службоўцаў, якіх падазравалі ў сувязях з Гюленам, закрылі дзясяткі СМІ і няўрадавых арганізацыяў. Анкара не дазволіла апублікаваць справаздачу пра сытуацыю ў турэцкіх турмах. Сам апазыцыянэр, які жыве ў ЗША, абвінавачаны ўрадам Эрдагана ў спробе дзяржаўнага перавароту, але адмаўляе сваю датычнасьць да яго.

Прэзыдэнт Турэччыны Таіп Рэджэп Эрдаган тым часам атрымаў перамогу на рэфэрэндуме пра пашырэньне сваіх паўнамоцтваў і зможа застацца ва ўладзе прынамсі да 2029 году.

Што насамрэч адбываецца ў Турэччыне?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG