Відэа выбуху аўтамабіля місіі АБСЭ ў Луганскай вобласьці
23 красавіка адбыўся сурʼёзны інцыдэнт з назіральнікамі місіі АБСЭ. Падчас патруляваньня ў раёне кантраляванага групоўкай «ЛНР» населенага пункту Прышыб на міне падарваўся аўтамабіль Спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ». У групоўцы «ЛНР» заяўляюць, што аўтамабіль місіі АБСЭ, у якім загінулі і былі параненыя супрацоўнікі, «адхіліўся ад асноўнага маршруту і рухаўся па другасных дарогах».