Пасланьне гучала 2,5 гадзіны
Пасланьне Аляксандра Лукашэнка народу Беларусі і парлямэнту доўжылася дзьве з паловай гадзіны. Цягам гэтага часу ён ня толькі чытаў падрыхтаваную прамову, але раз-пораз адрываўся ад рукапіснага варыянту і пачынаў імправізаваць. Крытычна выказаўся наконт жаданьня Захаду навязаць Беларусі свае стандарты, прыгразіў Эўразьвязу адэкватнымі мерамі ў адказ за блякаваньне рынку, абвінаваціў «дэструктыўныя» мэдыі ў распальваньні варожасьці, некалькі разоў нагадаў, што Беларусь уратавала ад вайны на Данбасе 160 тысяч украінцаў, пацьвердзіў намер змагацца з дармаедамі паводле «савецкіх законаў», загадаў перапісаць школьныя падручнікі, выказаў меркаваньне, што каб стаць спэцыялістам, хопіць і трох курсаў інстытуту, паабяцаў разабрацца з тымі, хто «заваліў» спорт высокіх дасягненьняў. Невядома, ці дайшло да пытаньняў з боку дэпутатаў і чыноўнікаў, тэле- і радыётрансьляцыя была спыненая адразу ж пасьля заканчэньня прэзыдэнцкага выступу.
Лукашэнка: «Нас не пускаюць на рынак Эўразьвязу». Злотнікаў: «Гаворка ідзе пра высокія стандарты ў Эўропе»
Эўразьвяз чыніць перашкоды для беларускіх экспартэраў. Аляксандар Лукашэнка патрабуе адказаць на забарону і паказаць каштоўнасьць Беларусі. Насамрэч гаворка можа ісьці пра высокія стандарты, лічыць эканаміст Леанід Злотнікаў.
Пра дывэрсіі «дэструктыўных» СМІ
Лукашэнка ў канцы выступу закрануў дзейнасьць незалежных СМІ:
«Пачасьціліся дэструктыўныя інфармацыйныя атакі на Беларусь. Там разумеюць: замбаваныя грамадзяне — чужыя сярод сваіх. Дывэрсіі наносяць непапраўны ўрон нашым інтарэсам. Тыя, хто сеяць варожасьць, сьвядома шкодзяць грамадзтву, краіне. Нібыта дэмакратычныя і апазыцыйныя СМІ ўсё часьцей выступаюць з радыкальных пазыцыяў, распальваюць жарсьці, заклікаюць за супрацьпраўных дзеяньняў. Трэба быць адказнымі за тое, што вы робіце».
Роўна праз 2 гадзіны 30 хвілінаў пасьля пачатку трансьляцыі #agl21 адключылася https://t.co/mCaCQLydNH
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Некаторыя СМІ, кажа Лукашэнка, няправільна асьвятлялі падзеі апошніх дзён. заклікалі да беспарадкаў о_0 #agl21 https://t.co/vBQEIoeYdc
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
«Усе затрыманьні карупцыянэраў санкцыянуюцца мною»
Лукашэнка раскрыў мэханізмы арыштаў чыноўнікаў і бізнэсоўцаў за карупцыю:
«Усе карупцыйныя затрыманьні санкцыянаваныя асабіста мной, ведайце гэта. Прызнаецца — хай адказвае, дараваньня ня будзе. Навошта рызыкаваць, няўжо зялёны даляр ці эўра даражэй за свабоду? Закон аб карупцыі, відаць, яшчэ не дастаткова жорсткі і радыкальны».
Пра вучэньні «Захад-2017»
Лукашэнка заявіў, што расейска-беларускія манэўры «Захад-2017» не пагражаюць сувэрэнітэту Беларусі:
«У адзіночку складана супрацьстаяць зьнешнім пагрозам, таму робім гэта сумесна ў рамках АДКБ. Толькі з Расеяй штогод адбываецца больш за 40 сумесных мерапрыемстваў, увосень пройдуць буйныя манэўры „Захад-2017“. НАТО патрабуе ад нас спыніць „грукаць зброяй“, а самі разьмяшчаюць ракеты, бесьпілётнікі на нашай мяжы. Гэта што такое як не двурушнасьць?»
Адчапіцеся!
У даволі вялікім экспромце, адарваўшыся ад тэксту, Лукашэнка даволі эмацыйна казаў пра прэтэнзіі эўрапейцаў. Маўляў, чаго вы ад нас хочаце — «мы іх што, вадой палівалі, газам труцілі? А вы гэта рабілі! І пачынаеце нас папракаць!» А міністар замежных справаў Макей ажно «высах» ад заходняй крытыкі. Тут два мэсыджы — 1. Адчапіцеся, прымайце нас такімі, якія мы ёсьць. 2. Вы самі хутка зразумееце свае памылкі, зьменіцеся, і станеце такімі, як і мы.
Лукашэнка прапануе не саджаць усіх карупцыянэраў пагалоўна, некаторых проста штрафаваць #agl21 https://t.co/AoclAgtXwr
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Мамачкі, да чаго карупцыя дайшла! #agl21 https://t.co/v5ebSppotz
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
«Пощады не будет!» — кажа Лукашэнка. Маўляў, усе затрыманьні па карупцыйных справах санкцыянаваныя ім асабіста, буд… https://t.co/e3s9AwYKDj
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Ой-ёй, у мінулы раз пасьля такіх заяваў пачаліся затрыманьні! #agl21 https://t.co/m6kCS0xW9I
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
У Польшчы і ня толькі разьмясьцілі найноўшыя ўдарныя бесьпілётнікі, заяўляе Лукашэнка. У яго ёсьць фота! #agl21 https://t.co/FcjfVnq0vF
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Лукашэнка не хвалюецца наконт вучэньняў «Захад-2017», а яго з-за мяжы толькі палохаюць #agl21 https://t.co/P2rkEDGhxF
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Прарвала
Вось і прарвалася на паверхню ўсё раздражненьне ад акцыяў недармаедаў. Траўматычная рэакцыя вылілася ў жорсткую палеміку з Эўразьвязам па пытаньнях дэмакратыі. Даўно такой ідэалягічнай спрэчкі з вуснаў Лукашэнкі не было.
Чаму высах Макей?
Вельмі эмацыйна Лукашэнка гаворыць пра ціск з боку краінаў Захаду:
«Ня трэба нас увесь час у сьпіну штурхаць, Макей (кіраўнік МЗС — РС) ужо ўвесь высах, баіцца ў Эўропу езьдзіць. Як вам ня сорамна ўсё валіць на Беларусь? Забарыкадаваліся і паліваеце брудам. Мы выстаім. А што вы будзеце мець на гэтым лапіку зямлі, які яшчэ вам спатрэбіцца? Адумайцеся!»
І пра міжнародную эканоміку #agl21 https://t.co/2bQyFJLqXT
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Людзі са зброяй, з выбухоўкай пруць у нашу краіну
Лукашэнка абвінавачвае Эўразьвяз у падвойных стандартах:
«Людзі са зброяй, з выбухоўкай пруць у нашу краіну. Нам што, цярпець? Што мне скажуць людзі? Вам што, мала Ўкраіны? Гэта ў вас чагосьці не хапае ў ніжняй частцы цела, калі ўзрываюць, душаць грузавікамі. Да чаго вы дайшлі, ганьба! Упёрліся, як бык у новыя вароты, а дзе ваша так званая дэмакратыя, талерантнасьць? Як самі да ўцекачоў ставіцеся? Уратуйце дзяцей. Гэта ж не ў Беларусі адбываецца! Увесь эўрапейскі кантынэнт гарыць...»
А ў адказ на тое, што беларускія тавары «не пускаюць» у Эўропу, Лукашэнка пагражае контарсанкцыямі #agl21 https://t.co/4ktTvxHuXI
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017
Лукашэнка кажа, міністра замежных справаў замучылі крытыкай #agl21 https://t.co/X3w4OpxQgv
— Радыё Свабода (@svaboda) 21.4.2017