Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратасевіча апраўдалі: тэлепартавацца ня ўмее


Раман Пратасевіч
Раман Пратасевіч

Блогер і актывіст Раман Пратасевіч 17 красавіка быў апраўданы судом Першамайскага раёну Менску ў справе аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў абарону Курапатаў.

З дапамогай выкладчыкаў ён даказваў, што «ня ўмее тэлепартавацца»: абвінавачаньне сьцьвярджала на падставе паказаньняў сьведкаў-міліцыянтаў, што 25 лютага а 10-й гадзіне Пратасевіч удзельнічаў у мітынгу ў Курапатах, ён жа казаў, што ў гэты час здаваў іспыт на факультэце журналістыкі БДУ.

На сёньняшнім працэсе гэта пацьвердзілі два сьведкі-выкладчыкі, якія прымалі экзамэн, хоць спачатку дэкан факультэту заяўляў Пратасевічу, што «ніводны выкладчык на суд ня пойдзе».

Пратасевіч да таго адбыў 10 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Менску 26 сакавіка. Шэраг удзельнікаў акцыяў у Курапатах штрафавалі на сумы да 1150 рублёў.

Справа Пратасевіча — ня першая «справа аб тэлепартацыі» ў Беларусі. Палітоляга Ўладзімера Мацкевіча летась абвінавачвалі ў тым, што ён браў удзел у менскім мітынгу прадпрымальнікаў, знаходзячыся ў Польшчы, у выніку Мацкевіча апраўдалі.

Але наяўнасьць звышнатуральных здольнасьцяў была прызнаная ў іншым выпадку: у 2011 годзе Канстанцін Каплін быў аштрафаваны за тое, што пляскаў у ладкі, хоць ад шасьцігадовага ўзросту ня мае адной рукі. За такі прысуд у 2013 годзе Аляксандар Лукашэнка атрымаў «Шнобэлеўскую прэмію».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG