Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца ЗША пры ААН: «Калі спатрэбіцца, Трамп нанясе па Сырыі новыя ўдары»


Нікі Хэйлі
Нікі Хэйлі

Амбасадар ЗША ў ААН Нікі Хэйлі дала зразумець, што калі прэзыдэнту Дональду Трампу спатрэбіцца нанесьці новыя ваенныя ўдары ў Сырыі, ён на гэта пойдзе.

«Ён на гэтым ня спыніцца, — заявіла Хэйлі тэлеканалу CNN. — Калі спатрэбяцца дадатковыя дзеяньні, ён іх распачне».

Зьмена ўраду ў Сырыі выходзіць на першы плян сярод зьнешнепалітычных прыярытэтаў Злучаных Штатаў, заявіла пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Хэйлі. У інтэрвію Сі-эн-эн яна зазначыла, што барацьба з «ісламскай дзяржавай» па-ранейшаму застаецца галоўнай задачай, але канфлікт у Сырыі нельга ўрэгуляваць, пакуль ва ўладзе застаецца Башар Асад, падкрэсьліла амэрыканскі дыплямат.

У ноч на 7 красавіка ЗША нанесьлі ўдар па авіябазе сырыйскіх урадавых сіл — у адказ на хімічную атаку ў правінцыі Ідліб, ахвярамі якой сталі дзясяткі мірных жыхароў.

Сёньня прэзыдэнты Расеі і Ірану Ўладзімір Пуцін і Хасан Рухані ў тэлефоннай размове раскрытыкавалі дзеяньні ЗША, назваўшы іх недапушчальнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG