Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шпіталях Пецярбургу застаюцца больш за 50 пацярпелых пры тэракце ў мэтро


У шпіталях Пецярбургу застаюцца 55 пацярпелых пры тэракце 3 красавіка. Стан траіх — вельмі цяжкі, яшчэ шасьцёра знаходзяцца ў цяжкім стане, заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У сераду Сьледчы камітэт пацьвердзіў, што тэракт зрабіў ураджэнец Кіргізстану з расейскім грамадзянствам Акбаржон Джаліль. Пра гэта сьведчаць заключэньне генэтычнай экспэртызы і запісы камэр відэаназіраньня. Паводле крыніц РБК, Джаліль ў 2015 годзе трапіў пад уплыў ісламістаў, якія сымпатызуюць экстрэмісцкай групоўцы «Ісламская дзяржава».

3 красавіка ў вагоне мэтро на перагоне ад станцыі «Сенная плошча» да «Тэхналягічнага інстытуту» адбыўся выбух. Загінулі 14 чалавек і каля 50 — параненыя. Тэракт ажыцьцявіў сьмяротнік. Ніводная групоўка пакуль не ўзяла адказнасьць за тое, што адбылося.

Паводле дадзеных газэты «Коммерсант», спэцслужбы ведалі пра падрыхтоўку тэракту, але не змаглі яго прадухіліць. Агенцтва «Росбалт» паведамляе пра дзьве прыярытэтныя ў спэцслужбаў вэрсіі тэракту: дзейнасьць каўкаскіх джамаатаў, якія аселі ў Турэччыне пасьля таго, як іх выбілі з Расеі, і датычнасьць украінскіх нацыяналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG