Чытаю дачцэ «Новую зямлю» Якуба Коласа.
— Мама, а колькі зямлі хацеў Міхал? Як нашае лецішча?
— Не, у нас усяго 4 соткі.
— Як два лецішчы?
— Не, ён шмат хацеў, два гэта замала, каб ні ад кога не залежаць...
Пра якую колькасьць зямлі марыў Міхал, ня ведаю, не ўяўляю... Мне б адзін ягадны лес, адзін грыбны, адзін бярозавы гай, адзін рабінавы, адну дуброву, адну гару, адно возера... А палеткаў... колькі мне трэба палеткаў? З грэчкай, жытам, аўсом, пшаніцай, лёнам, бульбай... А лугоў... Каб пасьвіліся коні, каровы, авечкі...
Мара пра зямлю ня можа ажыцьцявіцца, яна бязьмежная і паэтычная...
Аксана Спрынчан
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org