Што будзе?
На 26 сакавіка на 12-ю гадзіну заплянаваныя акцыі пратэсту супраць Дэкрэту №3 у розных гарадах Беларусі. На знак пратэсту супраць масавых затрыманьняў у Дзень Волі актывісты заклікаюць выходзіць на Кастрычніцкую плошчу ў Менску а 12-й гадзіне.
Афіша
«Беларускія ўікэнды» ў Менску
Аб’яднаньне «Кінаконг» і кінатэатар «Масква» правядзе дадатковы «Беларускі ўікэнд» — сэрыю паказаў кіно, агучанага па-беларуску. На 26 сакавіка заплянаваны мультфільм «Таямніца Келза» — казачная гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях 9 стагодзьдзя ў Ірляндыі.
Кінатэатар «Масква» (праспэкт Пераможцаў, 13 ).
Пачатак у 17:50.
Квіткі каштуюць 5 рублёў.
Вечар беларускамоўнага хіп-хопу
У віцебскім арт-пабе Торвальд выступіць праект Belaroots, які абʼяўдноўвае музыкаў Angst, Zeman і Kontra, а таксама рэпер Вожык. Удзельнікі Belaroots прэзэнтуюць на імпрэзе свой новы альбом «Аднакарэнныя».
Дзень у гісторыі
1944 — У Менску ў гарадзкім тэатры адбылася прэм’ера опэры «Усяслаў Чарадзей» М. Шчаглова-Куліковіча на вершы Н. Арсеньневай.
1944 — У часе Другой сусьветнай вайны савецкія войскі ля горада Бельцы выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР.
1948 — Увядзеньне ЗША эмбарга на гандаль так званымі стратэгічнымі таварамі з сацыялістычнымі краінамі.
1953 — Джонас Солк абвяшчае стварэньне вакцыны ад поліяміэліту.
1971 — Банглядэш (Усходні Пакістан) абвяшчае сваю незалежнасьць ад Пакістану.
1979 — Ізраільскі прэм’ер-міністар Менахем Бэгін і прэзыдэнт Эгіпту Анвар Садат падпісалі эгіпецка-ізраільскую мірную дамову пасьля двух гадоў перамоваў.
1988 — Утварэньне заснавальніцкага камітэту Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў (БАС) у Польшчы.
1995 — Пачынае дзейнічаць Шэнгенскае пагадненьне.
2000 — Уладзімер Пуцін абраны прэзыдэнтам Расеі.
У гэты дзень нарадзіліся
1874 — Робэрт Фрост, амэрыканскі пісьменьнік.
1911 — Тэнэсі Ўільямс, амэрыканскі пісьменьнік.
1940 — Міхаіл Касьцюк, беларускі гісторык, акадэмік НАНБ.
1942 — Іван Арабейка, беларускі паэт.
1949 — Патрык Зюскінд, нямецкі пісьменьнік.
1960 — Віктар Шніп, беларускі паэт.
У памяці
1827 — памёр Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар.
1923 — памерла Сара Бэрнар, француская акторка.
1932 — памер Зігмунд Лазінскі, беларускі каталіцкі рэлігійны дзеяч, біскуп.