Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску на акцыю ў Дзень Волі выйшла больш за 150 чалавек, затрымалі двух журналістаў і аднаго актывіста


Каля помніка князю Альгерду
Каля помніка князю Альгерду

Усе акцыі, якія плянаваліся ў Віцебску, былі забароненыя. Тым ня менш прадстаўнікі віцебскіх дэмакратычных сіл вырашылі выйсьці ў цэнтар гораду, да іх далучыліся іншыя гараджане.

Паводле віцебскага актывіста Хрыстафора Жаляпава, апоўдні на плошчы Перамогі сабралася каля 100 чалавек:

«Сьпярша ўсё выглядала так, што большасьць прысутных — гэта журналісты, у тым ліку прадстаўнікі дзяржаўнага тэлебачаньня, а таксама супрацоўнікі міліцыі, у форме і без. Гараджане спачатку стаялі наводдаль, але потым усе згуртаваліся. Супольна было прынята рашэньне прайсьці па цэнтральнай вуліцы Леніна».

Апоўдні на плошчы Перамогі
Апоўдні на плошчы Перамогі

Ідзе калёна
Ідзе калёна

Праваабаронца Павал Левінаў размаўляе з прэсай
Праваабаронца Павал Левінаў размаўляе з прэсай

Хрыстафор Жаляпаў (у цэнтры)
Хрыстафор Жаляпаў (у цэнтры)

На акцыю прыйшлі нязгодныя з Дэкрэтам № 3
На акцыю прыйшлі нязгодныя з Дэкрэтам № 3

Cупрацоўнікі міліцыі
Cупрацоўнікі міліцыі

Калёна прайшла частку маршруту, які плянавалі заяўнікі акцыі, забароненай Віцебскім аблвыканкамам — па цэнтральнай вуліцы гораду, да помніка князю Альгерду. Да калёны па дарозе далучаліся мінакі, і каля помніка сабралася ўжо пад дзьве сотні чалавек. Міліцыя назірала, але ня ўмешвалася.

Пад бел-чырвона-белымі сьцягамі
Пад бел-чырвона-белымі сьцягамі

Пасьля кароткіх прамоваў каля помніка людзі пачалі разыходзіцца. І ўжо пасьля акцыі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС затрымалі аднаго з самых яскравых прамоўцаў — сябра Партыі БНФ Леаніда Аўтухова, які прыехаў у Віцебск з райцэнтру Гарадок. У пастарунак забралі і здымачную групу тэлеканалу «Белсат», якая прыехала зь Менску, — журналістку Вольгу Чайчыц і відэаапэратара Андрэя Козела. Праваабаронцы спрабуюць высьветліць далейшы лёс усіх затрыманых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG