Зь дзяцiнства памятаю, што капусту ставiлi не абы ў якi дзень, а калi месяц быў у поўнi. Бацька вяртаўся з работы позна, калi ўжо было цемна. I калi ён абвяшчаў, што ў небе поўня, я ведаў, што будуць назаўтра рабiць квашаную капусту. Прыносiлi з пунi бочачку. Ранiцой бабуля мыла i чысьціла яе. Потым яны з мацi пачыналi рэзаць моркву i капусту. Пачыналася вялiкае сьвята — сьвята квашанай капусты.
Цяпер я ўжо здаўна жыву ў вялiкiх гарадах. Але, калi бачу ў начным небе поўню, заўсёды ўспамiнаю дзяцiнства, сьвята капусты, i кажу:
— Час ставiць капусту!
Марат Баскiн
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org