Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьнік былы лідэр «Белага Легіёну» Міраслаў Лазоўскі


Міраслаў Лазоўскі (кадар зь перадачы тэлеканалу Белсат)
Міраслаў Лазоўскі (кадар зь перадачы тэлеканалу Белсат)

У Менску зьнік былы лідэр «Белага Легіёну» Міраслаў Лазоўскі. Як распавяла Свабодзе ягоная сяброўка Ніна Шыдлоўская, ягоны тэлефон не адказвае ад 19.00.

«А 19.00 ён зьехаў з офісу на аўтамабілі. У яго была прызначаная сустрэча. Ён на яе так і не даехаў, а тэлефон ад таго часу не працуе» — распавяла Шыдлоўская.

Паводле яе, яна спрабавала знайсьці інфармацыю пра яго затрыманьне ў міліцыі. Ва ўсіх менскіх РУУСах ёй сказалі, што чалавек з такім імем да іх не трапляў. Ня ведаюць пра Лазоўскага і ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Міраслаў Лазоўскі працуе памочнікам дырэктара выдавецтва «Кнігазбор». На пачатку 1990-х ён быў адным са стваральнікаў арганізацыі «Белы Легіён». Сябры «Белага легіёну» былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мітынгаў і шэсьцяў у 1996-1999 гадах. Арганізацыя працавала падпольна і спыніла сваё існаваньне на пачатку 2000-х.

Апошні раз узгадкі пра «Белы Легіён» зьявіліся ў 2008 годзе, калі былых кіраўнікоў арганізацыі Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сержука Чыслава затрымалі па справе выбуху 3 —га ліпеня 2008 года, аднак у хуткім часе вызвалілі з пад варты.

На гэтым тыдні Лазоўскі паведаміў, што ягоны профіль у Фэйсбуку быў узламаны і невядомая асоба ад ягонага імя распаўсюджвала інфармацыю пра падрыхтоўку да вулічнай акцыі 25 Сакавіка.

Сёньня ў Менску быў затрыманы кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха. Інцыдэнт здарыўся адразу па заканчэньні цырымоніі ўзнагароджаньня ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» на вуліцы Кастрычніцкай, каля сядзібы творчай прасторы «​ЦЭХ»​.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG