У бітма забітым тралейбусе стаяць студэнты і адно аднаму расказваюць анэкдоты. На прыпынку ўваходзяць тры міліцыянты. І тут адзін са студэнтаў, убачыўшы двух доўгіх маладзёнаў у міліцэйскай паставой форме і сяржанта з рацыяй, сьцішана гаворыць:
«А ведаеце чаму міліцыянты цяпер пачалі хадзіць па трох? Гэта таму, што адзін умее гаварыць, другі — пісаць, а трэцяму прыемна ў такой адукаванай кампаніі...»
Людзі навокал пачалі пасьміхацца.
Жарт пачуў сяржант і зьвяртаецца да студэнта:
— Ты, што очэнь умный? Как фамілія?
— Петрашкевіч, — неяк падаўлена адказвае студэнт.
Тады сяржант паварочваецца да другога міліцыянта:
— Вася — запішы!
Тралейбус лёг са сьмеху...
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org