Падвыпіўшы, гаспадар дужа шкадаваў украінскую радню, якая пад бандэраўскім прыгнётам гібее ў голадзе ды халадэчы. Радня спачатку ў неўразуменьні пераглядалася, а потым усё ж адважылася запярэчыць:
— Мы там жывем, але гэтага не адчуваем...
— Бо вас нахабна абдурваюць! — рашуча задушыў апазыцыю ў застольлі мой сусед.
— Вы пакуль тут гасьцюеце — тэлевізар паглядзіце. Дык хаця б дазнаецеся, як насамрэч у тым вашым Кіеве людзі жывуць!
Каюся: я змаўчаў. Бо ўспомніў, як паўстагодзьдзя таму сам спачуваў гаротнаму лёсу простых амэрыканцаў.
Замена галоваў на тэлевізары адбылася ня сёньня.
Мікалай Тоўсьцік
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org