Праваабарончы цэнтар «Вясна» і ініцыятыва «Дзея» склалі адзіную табліцу затрыманьняў удзельнікаў абароны Курапатаў і «маршаў недармаедаў». У шэрагу гарадоў Беларусі было затрымана больш за 70 чалавек — прадстаўнікоў апазыцыі, грамадзянскіх актывістаў, пратэстоўцаў, журналістаў.
У сьпісе адзначаюцца адміністрацыйныя штрафы і арышты ўдзельнікаў пратэсту, а таксама паўторныя затрыманьні.
Праваабаронцы кажуць, што інфармацыя ў табліцы мяняецца з паступленьнем новых фактаў.
Паводле «Вясны», ад 3 сакавіка ўлады пачалі ўжываць жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў грамадзянскіх і сацыяльных акцыяў.
Праваабаронцы запатрабавалі ад уладаў Беларусі пачаць перамовы з шырокай грамадзянскай супольнасьцю і неадкладна вызваліць усіх арыштаваных грамадзян.