У адваротным выпадку БСДП (Грамада) плянуе стварыць ініцыятыўную групу дзеля адкліканьня кожнага дэпутата. Час на роздум — прадугледжаныя законам трыццаць дзён ад атрыманьня ліста. Лісты пачнуць адпраўляцца ад 9 сакавіка.
У выпадку адмовы з боку таго ці іншага дэпутата БСДП (Грамада) плянуе сыстэмную працу ў стварэньні групаў адкліканьня дэпутатаў з парлямэнту.
БСДП (Гамада) заклікала грамадзян больш актыўна бараніць свае правы: праз суды, індывідуальна і калектыўна, заявіў Мечыслаў Грыб:
«Даваць магчымасьць аднаму чалавеку прымаць законы — у сваёй аснове няправільна. Законы мусяць прымацца калектыўнай працай. Адзін чалавек не застрахаваны ад памылкі. Тое, што беларусы надалі такое права аднаму чалавеку, гэта няправільна».
Мечыслаў Грыб падкрэсьліў, што права выдаваць заканадаўчыя акты Аляксандар Лукашэнка атрымаў на незаконным рэфэрэндуме 1996-га.
Праваабаронца Алег Волчак паведаміў, што пасьля прапагандысцкага фільму па БТ «Званок сябру» ён зьвярнуўся да праваахоўных органаўз просьбай праверыць інфармацыю БТ пра магчымыя тэракты падчас акцый пратэсту.
БСДП (Грамада) заклікае грамадзян праяўляць ініцыятыву, самім зьвяртацца да дэпутатаў мясцовых саветаў.