Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БТ: Анархіст з Гомля рыхтаваў тэракт на Дзень незалежнасьці


У эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» зьявілася праграма «Спэцыяльны рэпартаж», якой не было ў раскладзе перадачаў, паведамляе «Наша Ніва».

У адзін з момантаў перадачы вядоўца заявіў, што перад 3 ліпеня 2014 году ў Бабруйску быў затрыманы «анархіст Сяргей Раманаў», які накіроўваўся ў Менск на сьвяткаваньне афіцыйнага Дня незалежнасьці. У ягоным заплечніку нібыта знайшлі 155 грамаў тратылу.

«Нескладана ўявіць, што адбылося б у натоўпе, калі б выбуховае рэчыва было выкарыстана паводле свайго прамога прызначэньня», — падсумаваў голас за кадрам.

Раней ні пра якія затрыманьні анархіста Раманава не паведамлялася.

«Наша Ніва» датэлефанавалася да бацькоў «анархіста Раманава».

Тэракт? Я таму башку скручу, хто гэта ўсё прыдумаў.

«Што за глупствы? Тэракт? Я таму башку скручу, хто гэта ўсё прыдумаў. Так яму і перадайце — прыеду і башку скручу. Я былы вайсковец і цярпець гэтую гадасць не буду», — заявіў ягоны бацька Аляксандр Сяргеевіч.

«Нічога падобнага не было», — запэўніў ён, камэнтуючы словы вядоўцаў пра магчымы тэракт на Дзень незалежнасьці.

Гэта ўсё дадумкі. Самі ведаеце каго.

Ці быў Сяргей Раманаў анархістам? «Гэта ўсё дадумкі. Самі ведаеце каго. Ніякіх доказаў і гаворкі пра гэта не было», — сказаў бацька.

«Дык і траціла не было?» — запыталіся журналісты «Нашай Нівы». «Ну чаму не было? — перапытаў Раманаў-старэйшы. — Эх... Давайце заўтра пра гэта».

Больш падрабязна ён паабяцаў пракамэнтаваць сытуацыю пасьля кансультацый з адвакатам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG