Курапацкая варта
15 дзён абароны ў фота
20 лютага пасярод будоўлі ў Курапатах маладафронтаўцы ставяць першы намёт
Першы намёт зьявіўся проста пасярод будоўлі
Абаронцы Курапатаў не прапускаюць будаўнічую тэхніку
Два бакі барыкадаў: «Малады фронт» і будаўнікі
Сяржук Мацкойць дзяжурыў у Курапатах і ў 2002-м, і ў 2017-м
У ноч з 20 на 21 лютага праходзіць чарговая начная варта ў Курапатах
Каля будоўлі дзяжураць ня толькі актывісты
22 лютага праходзіць бойка паміж абаронцамі Курапатаў і будаўнікамі
Першае затрыманьне. Паўла Старавойтава забірае міліцыя
У ноч з 22 на 23 лютага на абаронцаў напалі невядомыя людзі. Яны цалкам разбурылі лягер
24 лютага Сяргей Пальчэўскі прыкоўвае сябе кайданкамі да машыны з будпляцоўкі. Пасьля гэтага на тэрыторыю будоўлі ня ўехала аніводнай машыны
Зьміцер Дашкевіч са сьцягам на трактары стаў сымбалем абароны Курапатаў 2017 году
Абаронцы адбіваюць Сяргея Пальчэўскага ад міліцыянтаў у цывільным
Абаронцы ператвараюць будоўлю ў выставу пра Курапаты, а мясцовыя жыхары прыносяць сюды кветкі і зьнічы
Круглыя суткі ў Курапаты прыяжджаюць менчукі і жыхары іншых гарадоў, каб падтрымаць абаронцаў у лягеры
Абаронцам прывозяць дровы і ежу. Яны гатуюць проста на так званай «бочцы годнасьці»
Курапаты пачынаюць жыць ня толькі лягерам. Валерыя Чарнаморцава праводзіць экскурсіі па месцах масавых забойстваў
Тут арганізуюць прагляд кіно
Штоноч у лягеры новыя абаронцы
Начныя канцэрты ў Курапатах становяцца традыцыйнымі
Кіраўніцтва Менгарвыканкаму прыпыняе будаўніцтва пасьля сустрэчы з прадстаўнікамі абаронцаў Курапатаў.
На сёмы дзень абароны будаўнікі выводзяць тэхніку
Вялікі сход абаронцаў і жыхароў горада. У гэты час у Курапатах не засталося ніякай будаўнічай тэхнікі
3 сакавіка стала вядома, што бізнэсоўца Ігар Анішчанка адмовіўся ад будоўлі ў Курапатах
6 сакавіка. Канец абароны. Фота на памяць