«З панядзелка пачну ўсё нанава!»
Бяз гэтых дамоў ты ўжо даўно б звар’яцеў.
Ты загадзя ведаеш, што ня выканаеш нават паловы «наабяцанага», але ўсё роўна працягваеш памнажаць сутнасьці^; памнажаць адно абяцаньне за адным.
Аднак у першыя дні (і нават тыдні) ты перакананы ў сваёй вытрываласьці. Ты верыш у свае сілы, сваю працаздольнасьць і волю! Верыш у сваю (маленькую) Перамогу...
І зноў...
Чысты панядзелак чакае цябе наперадзе.
Ня вытрымаў! Ня вытрываў! Мая віна!
«Mea Culpa!»
Але каму якая справа да гэтага?
Нічога новага.
(заслона)
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org