Каля тысячы чалавек на Маршы «недармаедаў» у Берасьці. Фотагалерэя
УЖЫВУЮ:
У Берасьці на марш недармаедаў выйшла каля тысячы чалавек
Акцыя доўжылася 2 гадзіны. 150 чалавек былі запрошаныя ў залю гарвыканкаму на сустрэчу са старшынём Аляксандрам Рагачуком. Каля тысячы чалавек узялі ўдзел у мітынгу і маршы па цэнтральных вуліцах горада. У авангардзе былі анархісты, актывісты апазыцыі, але большасьць натоўпу склалі звычайныя гараджане.
У Менску з'явілася графіці "Гэта я аўтар падатку для беспрацоўных". Аўтар фота: @Motolko #Дармаеды https://t.co/vjl4wfo1Xo
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Ці будуць нарастаць «дармаедзкія» пратэсты? #Дармаеды https://t.co/EX30RNxWOf https://t.co/6MO6kuZ8jZ
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Людзі разыйшліся
Да Берасьця ўрэшце даехаў намесьнік старшыні АГП Мікалай Казлоў. Ён ехаў зь Бярозаўскага раёна, дзе машыну зь менскімі палітыкамі затрымалі, на перакладных аўтамабілях. Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі дасюль знаходзяцца ў Бярозаўскім РАУС, паведаміў спадар Казлоў.
Натальля Папкова працягвае галадоўку
Менскі актывіст Артур Фінькевіч распавёў Свабодзе, што сёньня раніцай яны наведалі Натальлю Папкову ў псыхіятрычным дыспансэры. Натальля Папкова працягвае галадоўку, лекаў ёй не прызначалі, галоўны лекар паведаміў, што ў панядзелак аб 11-й гадзіне будзе камісія, і Натальлю, хутчэй за ўсё, выпусьцяць.
«Людзі нас падтрымалі», — лідэр пратэсту
Лідэр берасьцейскай акцыі недармаедаў Аляксандар Кабанаў выказаў у эфіры Свабоды сваё задавальненьне маршам:
«Людзі нас падтрымліваюць».
Акцыя скончылася
Людзі разыходзяцца. Анархісты сыходзяць разам, трымаючыся за рукі.
Пратэстоўцаў заклікалі на акцыю на Дзень волі
Акцыі будуць працягвацца, заявілі ля ЦУМу арганізатары маршу і заклікалі выходзіць 25 сакавіка ў Берасьці, а 11 сакавіка -- у Пінску.
Людзі занялі плошчу перад берасьцейскім ЦУМам.
Анархісты перакрылі рух на праспэкце Машэрава ў Берасьці, машыны сыгналяць. Бальшыня калёны — на ходніках.
Людзі на невялікі час заблякавалі праспэкт у Берасьці #дармаеды https://t.co/mxogiNt2PC
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Пратэстоўцы заблякавалі праспэкт у Берасьці, Аўто сыгналяць і падтрымліваюць #дармаеды
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Пратэстоўцы заблякавалі праспэкт Машэрава
У авангардзе калёны, якая спыніла рух машын на праспэкце Машэрава, былі анархісты, якія хацелі паказаць сваю рашучасьць, але праз некалькі хвілін рух машын аднавілі.
Ужо некалькі тысячаў чалавек у Берасьці! І новыя ўсё падыходзяць #дармаеды https://t.co/oSa6HOmkQ0
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017
Шмат берасьцейцаў па ходу калёны далучаюцца да пратэстоўцаў, народу значна паболела.
Калёна расьцягнулся на сотні мэтраў. Скандуюць "Лукашэнка, сыходзь!" #дармаеды https://t.co/EieCFNu7Uu
— Радыё Свабода (@svaboda) 5.3.2017