Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паклонская заявіла, што ў Крыме заміраточыў бюст Мікалая ІІ


Натальля Паклонская
Натальля Паклонская

Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Натальля Паклонская заявіла, што ў анэксаваным Расеяй Крыме заміраточыў бюст апошняга расейскага імпэратара Мікалая Другога.

Гаворка ідзе пра скульптуру, усталяваную каля капліцы пры будынку пракуратуры ў Сімферопалі. У Расейскай праваслаўнай царкве адмовіліся камэнтаваць словы Паклонскай аб міратачэньні бюста Мікалая Другога.

Паводле Паклонскай, супрацоўнікі ведамства патэлефанавалі ёй з Крыму і распавялі пра «цуд, які не растлумачаць ні навукоўцы, ніхто». Дэпутатка сьцьвярджае, што незвычайная зьява была заўважана ў стогадовую гадавіну адрачэньня імпэратара ад пасаду. Цяпер, кажа Паклонская, да бюста прыходзяць людзі з хворымі дзецьмі, «каб прыкласьці іх, каб ацаліліся».

У лістападзе летась СМІ паведамілі, што члены партыі «Адзіная Расея» незадаволеныя публічнымі выказваньнямі Паклонскай і рэкамэндавалі бліжэйшым часам устрымацца ад «мэдыйнай актыўнасьці». Сама дэпутатка гэтую інфармацыю абвергла.

Да абранлня ў Дзяржаўную думу ў верасьні 2016 году Паклонская ўзначальвала пракуратуру анэксаванага Расеяй Крыму. Першай яе ініцыятывай на новай пасадзе было патрабаваньне праверыць яшчэ ня выпушчаны ў пракат фільм «Матыльда» рэжысэра Аляксея Вучыцеля пра раман імпэратара Мікалая II з балярынай Матыльдай Кшэсінскай. На думку дэпутаткі, фільм абражае рэлігійныя пачуцьці. Пазьней у інтэрвію на радыё «Вести» Паклонская пераблытала аўтара словаў «Служить бы рад — прислуживаться тошно», чым выклікала нэгатыўную рэакцыю ў сацыяльных сетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG