Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куфар


Васілій Пукіраў, «Пасаг» (1873)
Васілій Пукіраў, «Пасаг» (1873)

Драўляны, з мэталёвымі акаймоўкамі. Выразна відаць літары — АК. Ініцыялы паненкі на выданьні. Сюды зьбіраўся пасаг. Для будучае сямейкі, для шчасьця.

Нельга бяз болю глядзець на яго, бо ўсплывае тое, чаго не было, чаго не магло быць. Куфар АК ня мог трапіць у ягоны дом. Хоць ён так кахаў яе! Верыцца, што было тое ўзаемна. Але хто ён? «Бедны студэнт, сухотнік. Ня пара маёй пляменьніцы!» — вырашыла цётка-апякунка. І куфар трапіў у дом іншага, шчасьлівага абраньніка.

Прайшло больш за сто гадоў. Людзі памятаюць яе, бо яна — ягонае каханьне. І той куфар сёньня ў ягоным доме.

Куфар Ані Какуевай у Музэі Максіма Багдановіча.

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG