Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фядута: «Зашмат скандалаў здарылася пры Цапкалу з удзелам кампутарных фірмаў»


Палітоляг Аляксандар Фядута
Палітоляг Аляксандар Фядута

Адстаўку з пасады кіраўніка Парку высокіх тэхналёгіяў Валера Цапкалы камэнтуе палітоляг Аляксандар Фядута.

Аляксандар Фядута і Валер Цапкала — землякі, абодва гарадзенскія. У сярэдзіне 1990-х працавалі ў камандзе кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Фядута згадвае, што менавіта Цапкалу Лукашэнка абавязаны першай сур’ёзнай піяр-кампаніяй у Расеі. І за гэта неўзабаве быў аддзячаны:

«Валер Цапкала скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносінаў, меў шырокае кола знаёмцаў. У 1994 годзе, дзякуючы сваім кантактам з фракцыяй ЛДПР, сярод прадстаўнікоў якой таксама было шмат выпускнікоў ягонай ВНУ, арганізаваў візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Дзяржаўную Думу Расеі. Па заслугах і падзяка: першы намесьнік міністра замежных спраў, амбасадар Беларусі ў ЗША...»

Пасьля вяртаньня з дыпляматычнай працы ў Беларусь Цапкалу было прапанавана ўзначаліць аналяг амэрыканскай «Крэмніевай даліны» — Парк высокіх тэхналёгіяў. За кошт значных прэфэрэнцыяў беларускім уладам удалося прыцягнуць пэўную колькасьць беларускіх і замежных ІТ-кампаніяў, якія забясьпечылі працай мясцовых праграмістаў. Што пайшло ня так?

«Парк даваў высокую зааботную плату тым, хто працаваў пад ягоным дахам, дзяржава забясьпечвала толькі льготы. Шчыра кажучы, каб такія ўмовы, у якіх працуе ПВТ, стварыць усяму прыватнаму сэктару Беларусі, мы б хутка сталі краінай, якая штодня штампуе мільёны даляраў. Але ўлады палічылі, што выключэньні павінны быць зроблены толькі для асобных аб’ектаў. Гэта па-першае. Па-другое, зашмат скандалаў апошнім часам было з кампутарнымі фірмамі і кіраўнікамі кампаніяў».

Аляксандар Фядута думае, што звальненьне Цапкалы не зьяўляецца абавязковым сыгналам для магчымага крымінальнага перасьледу:

«Гэта не абавязкова. Шмат людзей, якія былі звольненыя, абышліся без усялякага крыміналу...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG