Трэба было б раней пачынаць гэта рабiць...
Сею ў рассадніку насеньне кветак.
Трэба было б раней пасеяць...
Вучу беларускую мову, iмкнучыся запомнiць новыя словы.
Трэба было б раней пачынаць вывучаць...
Гляджу на фота маёй бабулi, успамiнаючы, як яна адказвала на мае часам дурныя пытаньнi: «Не тлумi мне галавы!»
Трэба было б раней спытацца пра самае важнае. Пра што спытацца ўжо не пасьпела...
Пiшу чарговы тэкст.
Трэба было б раней пачынаць пiсаць...
Часам запозна разумееш, што шмат чаго ТРЭБА БЫЛО Б ЗРАБIЦЬ РАНЕЙ... Але як павярнуць назад час, жыцьцё?
Вікторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org