Паводле генэрала Годжэса, камандзіра Сухапутных сілаў ЗША ў Эўропе, гэта дапамагло б зьнізіць штораз большую занепакоенасьць з нагоды вучэньняў, паведамляе DELFI. Годжэс адзначыў, што Расея павінна запрасіць на вучэньні большую колькасьць назіральнікаў і прадстаўнікоў СМІ.
«Я заклікаю расейцаў зьнізіць гэта неспакой з дапамогай празрыстасьці. Расейцы павінны запрасіць да ўдзелу СМІ, каб яны пабачылі гэтыя вучэньні, так як NATO запрашае СМІ назіраць за ўсім, што мы робім» — заявіў амэрыканскі генэрал на брыфінгу ў Міністэрстве абароны Літвы.