Напрыклад, бясконцыя вяртаньні дадому, каб праверыць, ці выключаныя прас, пліта, кампутар, ці зачыненая лядоўня, ці фортка, а можа цячэ кран, а можа забыўся ключоў ці мабільнага...
Нейкі карагод фобій, які бязьлітасна жарэ мой час і час маіх родных. Ён высмоктвае ўсе сілы, ператвараючы мяне ў бязвольную, выкінутую на бераг рыбіну.
Адчуваю, што не хапае нейкай «касьмічнай раўнавагі» ў жыцьці.
А ці была яна?
Напэўна, была...
Інакш, ці пісаў бы я ўсё гэта?
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org