Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Традыцыя


Генры Дарбі, «Вялебны Джон Этвуд зь сям’ёй» (1845)
Генры Дарбі, «Вялебны Джон Этвуд зь сям’ёй» (1845)

Колькі сябе памятаю, перад паездкамі з Горадні мы праходзілі асаблівае дзейства, зьвязанае са стаяньнем у чарзе і набываньнем квіткоў. Гарачае сонца, газіроўка з сыропам за тры капейкі, чарга зь дзясяткаў потных целаў у лёгкіх кашульках, доўгае чаканьне...

Мае дзеці, 12 і 11 год, ведаюць, што каб зьезьдзіць у Менск, трэба абмеркаваць усёй сям’ёй паездку за сталом са смачным пірагом, які адмыслова рыхтуе жонка, і патэлефанаваць. Дастаткова па тэлефоне замовіць, каб аўтобус пад’ехаў, дзе табе зручней у горадзе, і забраў. Чарга, чаканьне, газіроўка... невядомыя ім.

Я люблю мае ўспаміны і традыцыю набываньня квіткоў, але не хачу, каб мае сыны перанялі яе.

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG