Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антысаветчыкі


Іван Уладзіміраў, «Допыт у пакоі беднаты» (1918)
Іван Уладзіміраў, «Допыт у пакоі беднаты» (1918)

Дзіцём я ня ведаў, хто такія антысаветчыкі. Мяне ніхто ніколі не агітаваў супраць савецкай улады ні на вуліцы, ні ў хаце, я ня бачыў, як выглядае антысаветчык.

Але я кожную сэкунду чуў і бачыў, як павінен выглядаць, як павінен сябе паводзіць, пра што павінен думаць, што чытаць, што глядзець, што слухаць, як танцаваць, што насіць, што павінен рабіць, а што не, сапраўдны савецкі чалавек.

І я бачыў розьніцу паміж тым як павінен быў выглядаць сапраўдны савецкі чалавек і тым, як ён выглядаў...

Стаць антысаветчыкам у савецкі час было проста. Дастаткова было не адпавядаць аднаму з шаблёнаў, вызначаных палітбюро.

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG