Віцэ-сьпікер парлямэнту Армэніі, прадстаўнік кіроўнай Рэспубліканскай партыі Армэніі Эдуард Шармазанаў, які зьяўляецца сустаршынём армяна-беларускай камісіі па міжпарляменцкім супрацоўніцтве, назваў тое, што адбылося «бруднай зьдзелкай паміж двума недэмакратычнымі рэжымамі».
«Таму што дэмакратычныя ўрады наўрад ці пайшлі б на падобны крок, бо гэта супярэчыць дэмакратычным каштоўнасьцям, фундамэнтальнаму праву чалавека на свабоду, праву на свабоднае перамяшчэньне. Гэта перш за ўсё стала крокам супраць саюзьніка Беларусі — Расейскай Фэдэрацыі. Па-другое, гэта стала крокам супраць мірнага ўрэгуляваньня і супраць Рэспублікі Армэнія», — сказаў Шармазанаў.
Ён падкрэсьліў, што тое, што адбылося, нэгатыўна паўплывае на армяна-беларускія адносіны: «Прынамсі, на дадзеным этапе мы не зьбіраемся садзіцца за стол з нашымі беларускімі калегамі і нешта абмяркоўваць, таму што Беларусь ня толькі павінна даць тлумачэньні. Лічу, што, прынамсі, на парлямэнцкім узроўні яна павінна раскаяцца ў кроках, якія яна зьдзейсьніла супраць Расейскай Фэдэрацыі, супраць мірнага ўрэгуляваньня і супраць Рэспублікі Армэнія».
Апазыцыйныя дэпутаты былі больш жорсткімі ў сваіх заявах, прапанаваўшы адклікаць пасла Армэніі ў Беларусі і спыніць сяброўства Армэніі ў АДКБ. Ерэван і Менск знаходзяцца ў адным ваенна-палітычным блёку ўжо каля 25 гадоў.