Адзінаццаць дня... Я трэці раз набіраю старонку Свабоды...
Не. Стаіць яшчэ мінулы.
Раблю сваю працу і забываюся... Першае, што прыходзіць у голаў, як канчаю працу — спраўдзіць «Сто словаў».
Далей стаіць стары... Як так? Ааа-га, дык сёньня ж субота! А ў суботу ставяць новы матэрыял у другой палове дня. Трэба пачакаць...
З галавою паглыбляюся ў сеціва і прахопліваюся толькі, калі ўжо зусім цёмна. Я стомлены, але вяртаюся на старонку Свабоды...
Не! Стаіць ня мой матэрыял...
Але як файна напісана пра юнацкае каханьне!
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org