Гадзіну слухаў радыё —
Ода беларускай мове.
Радзіва распавядала прыгожа і па-беларуску.
Вочы заплюшчыліся і ўзгадаў вёску.
Андруся Горвата вёску — Прудок.
Турбуецца ён за казу і жыхароў.
Радасна жывецца ў вёсцы маладзёну,
Аднак мае час на пісаньне,
Дом майструе і перабудоўвае і
Заахвочвае беларусаў ехаць ў вёску.
Іголкаю накалвае ўзоры,
Вышываныя на беларускай памяці.
Аднак беларусы выбіраюць горад.
Пруцца ў яго, сабраўшы ўсю
Радзіну, сям’ю і набытак.
Уціснуўшы ўсё ў свае машыны.
Дамы ў вёсках пакідаюць пустымі.
Офісы ў гарадах поўняцца вясковымі жыхарамі.
Калісці ўсё будзе па «Горвату».
Андрэй Мялешка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрасsvaboda@rferl.org